Наталля Міхневіч (да шлюбу - Харанэка) - знакамітая беларуская штурхальніца ядра з Высокага, што пад Оршай. За сваю кар'еру яна шмат разоў станавілася чэмпіёнкай Беларусі, выйгравала адказныя старты за мяжой. На Алімпійскіх гульнях брала срэбраны медаль, на чэмпіянатах свету ў памяшканнях выйгравала залаты і бронзавы медалі. Звычайна напярэдадні буйных турніраў Міхневіч не дае інтэрв'ю, аднак для сайту федэрацыі лёгкай атлетыкі Беларусі вырашыла зрабіць выключэнне.
У мяне ёсць пэўныя мэты і задачы, якія я хачу выканаць на чэмпіянаце свету ў Пекіне. Я ніколі не еду змагацца за нешта - медалі, грошы, на спаборніцтвах я ў першую чаргу спаборнічаю з самой сабой, каб палепшыць свае папярэднія вынікі, паказаць усё, на што здольная.
Ва ўсіх пачынаннях мяне падтрымліваюць мае родныя - ў нас вялікая і дружная сям'я. Перад кожным сур'ёзным стартам яны жадаюць мне ўдачы і ад душы за мяне заўзеюць. Іх добрыя думкі і пажаданні я адчуваю нават за тысячы кіламетраў ад дома!
З усіх сваіх спаборніцтваў я прыводжу сваім родным розныя сувеніры і ўсякія прыемныя дробязі. А па заканчэнні сезона мы па традыцыі ўсёй дружнай сям'ёй выпраўляемся на адпачынак. Месца - для нас не прынцыпова, галоўнае, каб мы былі ўсе разам.