У Сафонаўскім раёне Расеі прайшоў адкрыты этап чэмпіянату і першынства ДТСААФ Расеі па матацыклетным спорце. Спаборніцтвы на спецыялізаванай і падрыхтаванай трасе каля вёскі Лягушкіна адбываюцца ўжо 30 гадоў і даўно сталі традыцыйнымі. На турнір з'ехаліся лепшыя спартоўцы Расеі - з Масквы, Падмаскоўя, Белгарада, Ніжняга Ноўгарада, Аранбурга, Екацерынбурга, Тулы. З Беларусі прыехалі матацыклісты з Оршы і Віцебска.
Вядомы аршанскі гоншчык мотакросу Арцём Сазанавец выйграў клас 85 куб.см. 13-гадовы беларус быў па-за канкурэнцыяй, здабыўшы новую перамогу ў сваёй кар'еры.