У кітайскім Пекіне стартаваў чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы. Наталля Міхневіч (Харанэка) з Аршанскага раёну, вёскі Высокае паспяхова прайшла ў фінальныя спаборніцтвы па штурханні ядра. У сваёй лепшай спробе беларуска штурхнула снарад на 18 метраў 57 сантыметраў. Яна стала 5-й па выніках кваліфікацыі. Таксама ў фінал адабраліся дзве іншыя беларускі - Алёна Дубіцкая і Юлія Леанцюк.
Увечары адбудуцца фінальныя змаганні.