Адкрыты чэмпіянат расейскага горада Вялікія Лукі завяршыўся ўпэўненай перамогай Арцёма Сазанаўца ў класе матацыклаў з аб'ёмам 85 кубічных сантыметраў. Беларус з Воршы апярэдзіў у сваім класе двух прадстаўнікоў Пскова Дзмітрыя Лукіна і Яўгенія Караваева.
Перад трыумфальным выступленнем у Вялікіх Луках Сазанавец выйграў іншыя расейскія спаборніцтвы з адкрытым фарматам, што адбыліся ў Сафонаўскім раёне.