У 7-м туры Віцебскай абласной непрафесійнай баскетбольнай лігі аршанскія "Сонейка" і "Сяргееў В" правядуць гасцявыя матчы ў Віцебску. 10-га студзеня ў ВЦСК па вуліцы Люднікава "Сонейка" выйдзе на матч з камандай "Ultra", паядынак стартуе ў 12:45. А 14:00 там жа стартуе матч "Сяргеева В" з "Трыумфам". Матч папярэдняга туру "Скарпіён" - СДзЮШАР № 2 (г.Орша) перанесены.
На дадзены момант турнірная табліца рэгулярнага чэмпіянату лігі выглядае так: