Супернікам "Узлёта" ў Гародні будзе мясцовы АСДзЮШАР-"Камунальнік", які крыху адстае ад нашай каманды і займае ў турнірнай табліцы 3-е месца. Лідэрам па-ранейшаму застаецца ЦАР "Жлобін", у якога 27 пунктаў, ва "Ўзлёта" 24, АСДзЮШАР-"Камунальнік" мае 19. Астатнія тры клубы дывізіёну "Б" чэмпіянату Беларусі ўжо маюць саліднае адставанне ад трыа лідэраў.
Першая гульня гарадзенцаў з аршанцамі адбудзецца 16-га студзеня а 17:00, паўторная 17-га студзеня а 12:00.