На дадзены момант складаецца неабходная для ўдзелу ў 1-й лізе чэмпіянату Беларусі дакументацыя. Ідзе працэс заяўкі каманды. У мінулым сезоне аршанцы выступалі ў 1-й лізе ўпершыню за 10 гадоў і занялі 14-е месца сярод 16 клубаў.
У той жа час многія калектывы 1-й лігі маюць праблемы. “Рэчыца-2014”, якая выляцела ў 2-ю лігу, расфармаваная, а “Бяроза-2010” атрымала адмову ў далейшым супрацоўніцтве ад тытульнага спонсара – кампаніі “Трайпл”. Яшчэ адна навіна датычыцца “Смалявічаў-СТІ”, якія сталі фарм-клубам чэмпіёнаў Беларусі – барысаўскага БАТЭ.