У Магілёве прайшоў прадстаўнічы турнір, адкрытыя рэспубліканскія спаборніцтвы на прызы Магілёўскага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па лёгкай атлетыцы і гульнявых відах спорту і ААТ "Магатэкс". Руслана Рашкаван, якая займаецца ў трэнера Сяргея Казлова, выйграла на спаборніцтвах адразу дзве дыстанцыі - 60 метраў і 60 метраў з бар'ерамі. Пасля дзвюх перамог Руслана дала інтэрв'ю арганізатарам і заявіла, што бегчы на турніры было сумна, бо не было моцных супернікаў. А таксама спрынтарка прызналася, што хоча пабіць рэкорд яшчэ адной аршанкі Аліны Талай.
Лічу вынік 8.48 досыць нядрэнным. Але бегчы было сумна, паколькі на спаборніцтвах не назіралася моцных супернікаў. Калі супернікі былі б мацней, напэўна, я бегла б таксама хутчэй. У гэтым годзе хачу пабіць рэкорд Аліны Талай 8,34. Пакарэнне рэкорду Аліны для мяне - стымул рухацца наперад. Вельмі прыемна назіраць за яе дасягненнямі, а таксама важна тое, што Аліна таксама родам з Оршы. Сёлета буду прыкладаць таксама ўсе намаганні, каб прыняць удзел у чэмпіянаце свету сярод юніёраў.