У абедзвюх сустрэчах буйныя паразы цярпелі выхаванцы дзіцяча-юнацкіх спартовых школаў. Аршанскі "Сяргееў В" прадказальна расправіўся са СДзЮШАР №4 з лікам 99:54 (23-16, 26-7, 19-13, 31-18). Самым выніковым у аршанскай камандзе быў Анатоль Свірыдаў, які набраў 24 пункты, на рахунку Яўгена Дамброўскага 22 ачкі.
Аршанская СДзЮШАР №2, на жаль, не склала сур'ёзнай канкурэнцыі аднаму з лепшых клубаў лігі "Трыумфу" з Віцебска. Матч скончыўся паразай гаспадароў пляцоўкі 64:104 (15-24, 16-27, 19-27, 14-26). Самым выніковым у аршанскай маладой камандзе быў Цімафей Кавалёў, які "сабраў" 15 пунктаў.