Аршанцу Вячаславу Салдаценку ўсяго 21 год. І ў такім узросце ён здолеў засланіць сваёй гульнёй многіх вопытных брамнікаў. Вячаслаў гуляе за менскі СКА, а ў зборную Беларусі на чэмпіянат Еўропы мог і не трапіць. Аднак траўму калена напярэдадні чэмпіянату атрымаў іншы брамнік Віталь Чарапенька з берасцейскага БГК, таму галоўны трэнер зборнай Беларусі не сумняваўся і ўзяў на чэмпіянат Еўропы ў Польшчу Салдаценку. І ўгадаў.
На турніры Вячаслаў паказаў, што усур'ёз прэтэндуе на месца асноўнага брамніка зборнай. Паводле версіі Еўрапейскай гандбольнай федэрацыі (ЕГФ) лепшым брамнікам турніру стаў немец Андрэас Вольф, зборная Нямеччыны, дарэчы, і перамагла на турніры, абгуляўшы ў фінале каманду Гішпаніі. А вось аўтарытэтны ўкраінскі сайт xsport.ua у сваю сімвалічную зборную ўключыў якраз беларуса.
На Еўра-2016 зборная Беларусі ўвайшла ў топ-10. Бліскучую гульню аршанца Вячаслава Салдаценкі можна паглядзець у відэа, складзеным экспертамі ЕГФ.