06:00

-3

5 м/с

996 гПа

09:00

-3

4 м/с

999 гПа

12:00

-1

4 м/с

1001 гПа

15:00

+0

3 м/с

1003 гПа

18:00

-3

3 м/с

1004 гПа

Орша, Спорт

Добрыя стартавыя магчымасці

03.02.2016 07:17

3677 праглядаў, 0 каментароў

Па ініцыятыве нашага сайта ў Оршы прайшоў кольны стол па пытанні як павялічыць колькасць гледачоў на трыбунах

У параўнанні з іншымі гарадамі краіны, аршанскія заўзятары спорта вельмі актыўныя. І на самім кольным стале і эксперты і гледачы прызналі, што наведваемасць для Оршы не самая балючая праблема, але ж ёсць куды развівацца яшчэ. І пытанне гэта не толькі самой папулярызацыі спорта, але і прыцягнення да спорта большых сродкаў, як праз продаж квіткоў, так і праз продаж спадарожных тавараў на саміх мерапрыемствах.

У першай частцы кольнага стала перад прысутнымі выступілі эксперты. Першым выступіў спартовы журналіст Арцём Сізінцаў, які публікаваўся ў шмат якіх друкаваных выданнях і радыё, у тым ліку спецыялізаваных на спорце. За сваё жыццё ён аб'ездзіў шмат якія стадыёны і ў Беларусі, і суседніх краінах, і краінах далёкага замежжа. Ён апісаў пытанне ўвогуле. Па яго меркаванні на спаборніцтвах у Беларусі і ў Оршы ў прыватнасці не хапае святочнай атмасферы і інфраструктуры. Цікавасць да роднага футбольнага клуба павінна падагравацца актыўна, а людзі павінны ісці на стадыён не толькі каб паглядзець на супрацьстаянне спартсмэнаў, але і адчуць атмасферу свята ды патраціць з карысцю свае грошы. Долю з грошай жа будуць мець самі спартовыя клубы.

Другімі выступалі мэнэджары футбольнага клуба "Крумкачы" - спецыяліст па рабоце з заўзятарамі Аляксей Важнік і прэс-аташэ клуба Максім Паршута. Мінскія госці адзанчылі, што Орша мае выдатнейшыя стартавыя пазіцыі для папулярызацыі спорта - значна лепшыя чым мелі Крумкачы, калі заявіліся ў чэмпіянат краіны - таму і вынік працы можа быць яшчэ больш паспяховы. Самі ж Крумкачы за два гады актыўнай працы змаглі з 0 дацягнуць наведваемасць сваіх матчаў да 70% ад колькасці месцаў на стадыёне.

У канцы мерапрыемства з зацікаўленых была створана рабочая група, якая ў хуткім часе агучаныя прапановы прааналізуе і накіруе зацікаўленым службовым асобам горада. Адна з прапановаў - стварэнне грамадскага прэс-цэнтра для аднаго са спартовых клубаў горада. Які будзе бясплатна дапамагаць пакуль не называемаму клубу прыцягваць людзей на трыбуны і ўвогуле папулярызаваць гэты клуб і яго гульцоў.

На фота: Арцём Сізінцаў

На фота: Аляксей Важнік

На фота: Максім Паршута

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Добрыя стартавыя магчымасці

Па ініцыятыве нашага сайта ў Оршы прайшоў кольны стол па пытанні як павялічыць колькасць гледачоў на трыбунах

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение