Матчы турніру запланаваныя на 13 і 14 лютага. У чэмпіянаце прымуць удзел наступныя каманды: Зубава, Круглае, Орша-2, Лёзна, БелДРЭС і Орша-1. У 2015 годзе чэмпіёнам Аршанскага раёна стала Орша-1, другое месца дасталося лёзненскаму "Дынама", а бронзу прымерала традыцыйна моцнае ў хакеі Зубава. Летась склад удзельнікаў быў такім жа.
Уваходны квіток на матчы турніру для дарослых будзе каштаваць 12 000 рублёў, для дзяцей - 7 000 рублёў. Усе матчы пройдуць на аршанскай Лядовай арэне.