Матч адбудзецца 7-га лютага, у ім аршанскія баскетбалісты будуць мець магчымасць дагнаць у турнірнай табліцы "рэгуляркі" ВітАНБЛ супернікаў з клуба "БЛ Груп", які мае на матч больш. Супернік для гэтага досыць зручны - "сяргееўцам" будуць супрацьстаяць сціплыя "Хардбойз" з падвалу табліцы. Гульня пройдзе 7-га лютага ў Віцебскім цэнтральным спартовым комплексе на вуліцы Люднікава. Старт матчу а 15:00.
Астатнія аршанскія клубы 7-га лютага адпачываюць. На дадзены момант можна гаварыць аб лакальным аршанскім супрацьстаянні паміж "Сонейкам" і СДзЮШАР № 2 за права называцца другім клубам Оршы. Лепшай баскетбольнай камандай нашага горада жо некалькі гадоў запар лічыцца "Сяргееў В" - адзін з лепшых клубаў Віцебскай абласной непрафесійнай баскетбольнай лігі.