Начальнік Аддзелу спорту і турызму Аршанскага райвыканкама Андрэй Загурскі аптымістычна паведаміў, што да здачы новага спартовага комплекса ў Оршы застаецца месяц-два. Карэспандэнт orsha.eu адправіўся за Лядовы палац і пераканаўся, што чыноўнік, хутчэй за ўсё, мае рацыю. Прынамсі, знешне комплекс сапраўды выглядае амаль гатовым. Застаецца дарабіць нутраное аздабленне комплекса. Безумоўна, пасля будаўніцтва арганізацыям, якія займаюцца ўзвядзеннем спартовага аб'екту, неабходна будзе яшчэ ўладкаваць пляцоўку перад комплексам, бо на дадзены момант частка парку знаходзіцца ў вадзе і брудзе ад рэгулярных раз'ездаў тэхнікі. Варта думаць, што будаўнікі добра ўладкуюць месца і можна будзе гуляць у парку і спакойна з усіх бакоў падыходзіць да спартовага комплексу.
Тэмпы будаўніцтва сапраўды былі немалымі. Вось як комплекс выглядаў яшчэ ўлетку.