Інтэрнэт-сайт football.by паведаміў пра магчымую змену трэнера футбольнага клуба Орша. Змена трэнера абмяркоўвалася на паседжанні федэрацыі футбола нашага раёна, на якім падводзіліся вынікі выступа каманды. Магчымым новым трэнерам названы былы галоўны трэнер ФК "Віцебск" Юрый Канаплёў.
Пра лёс трэнера Аляксандра Ладзянога нічога не паведамляецца. Нагадаем, што менавіта Аляксандар Ладзяной вярнуў каманду ў першую лігу чэмпіянату краіны ўпершыню за 10 гадоў і ў мінулым сезоны здолеў захаваць каманду ў гэтым дывізіёне, хаця атрымаў вялікую крытыку за шматлікія пройгрышы каманды ў сезоне-2015.