00:00

-1

6 м/с

971 гПа

03:00

-1

8 м/с

974 гПа

06:00

-2

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

Орша, Палітыка

Рэформаў і выбараў не будзе

15.02.2016 14:01

3467 праглядаў, 0 каментароў

Андрэй Ляховіч расказаў сваё бачанне палітычных перспектываў на бліжэйшы час

Палітолаг Андрэй Ляховіч выступіў у нашым горадзе ў пятніцу. Ён распавёў пра сёняшнюю палітычную сітуацыю ў краіне і зрабіў прагноз на 2016 год. Больш доўгасяжныя прагнозы палітычныя аналітыкі, звычайна, не робяць. Сёняшні рэжым - як і іншыя аўтарытарныя рэжымы - знешне выглядае вельмі надзейна і стабільна. Але калі ўся ўлада сканцэнтравана ў адных руках, то стабільнасць гэтая ўяўная. Як бы кіраўнік краіны не пазіраваў на каньках і лыжах - ён таксама фізічная істота і з ім у любы дзень можа здарыцца ўсё што заўгодна. У выпадку нечаканай смерці, або рэзкага пагаршэння здароўя кіраўніка, розныя групоўкі ва ўладзе пачнуць канфрантацыю паміж сабой. Пры гэтым, пакуль такога не здарыцца Лукашэнка бцдзе трымацца за ўладу, бо гэта не толькі яго любоў да ўлады, але ўлада для яго яшчэ і гарантыя ўласнай бяспекі і гарантыя ўтрымання вялікага бізнэса яго сям'ёй. У гэтым годзе чакаць зменаў не варта - выбары пройдуць так жа сама як і раней, рэформаў не адбудзецца. Прэзідэнт раней заяўляў, што мясцовыя і парламенцкія выбарамі - гэта праверка работы яго каманды. Адпаведна, калі на выбарах яму "намалявалі" больш за 80%, то і каманда павнна атрымаць столькі ж. І аніводны дэмакрат ці проста не выканкамаўскі кандыдат у парламент не пройдзе.

Хаця пра рэформы чыноўнікі гавораць усё часцей і часцей, да саміх рэформаў справа не дойдзе. Прыкмета гэтага - тое што ўлада зноў падтрымала стратныя прадпрыемствы. у прыватнасці, цэментныя заводы.

Прапануем вашай увазе некалькі відэа з выступу Андрэя Ляховіча.

На відэа: чаму Лукашэнка не адмовіцца ад улады

На відэа: пра кантраляваную карупцыю ў краіне

На відэа: чаму вольных выбараў у 2016 годзе не будзе

На відэа: пра магчымыя рэформы

На відэа: пра прарасейскія баявыя арганізацыі ў Беларусі

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Рэформаў і выбараў не будзе

Андрэй Ляховіч расказаў сваё бачанне палітычных перспектываў на бліжэйшы час

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение