На жаль, аршанскі "Узлёт" не змог узяць максімум пунктаў у процістаянні з менскай Ваеннай акадэміяй. Першы матч выйшаў вельмі напружаным, аднойчы дайшло нават да тай-брэйку, але аршанцы ў цэлым выглядалі мацнейшымі і перамаглі, пройгрыш "ваенных" 1:3 (25:20; 20:25; 24:26; 22:25).
А вось у другой сустрэчы параза напаткала ўжо аршанцаў. Наша каманда ўпэўнена ўзяла першую партыю 25:16, аднак затым рэзка збавіла і з немалым адставаннем прайграла астатнія сэты. Перамога Ваеннай акадэміі 3:1 (16:25, 25:19, 25:19, 25:21).
Іншыя матчы туру АСДзЮШАР - РДУАР і Атлант - ЦАР перанесеныя на 27-28 лютага. У тыя ж выходныя аршанскі "Узлёт" гульняў мець не будзе. Пакуль наша каманда, маючы на дзве гульні больш за жлобінскі ЦАР, мае на адзін пункт меней у табліцы. Жлобінцы ў бліжэйшыя выходныя могуць забяспечыць сабе большы адрыў ад 2-га месцы, на якім ідуць аршанцы.