Індорхакей - зімовая разнавіднасць хакею на траве, то бок гуляюць у яго па тых жа правілах, але ў залах. Аршанскі "Тэмп" выступіў на турніры памяці заслужанага трэнера Рэспублікі Беларусі У.А.Жмакіна, які сабраў каманды 2000-2001 гадоў нараджэння. Аршанкі выйгралі пяць матчаў, у "Мінск-2", "Маладзёжкі" і "Сумчаначкі" з украінскіх Сумаў, "Смалявічаў" і гарадзенскай СДзЮШАР. Прайграла наша каманда толькі "Мінску-1" з лікам 4:8.
"Мінск-1" і заваяваў перамогу ў турніры з 18 пунктамі, "Тэмп" заняў 2-е месца, набраўшы 15 пунктаў.