Абаронца Дзяніс Дзяхцяр у мінулым сезоне выступаў за магілёўскае “Тарпеда” ў 2-й лізе чэмпіянату Рэспублікі Беларусь і правёў за яго 9 сустрэч, у якіх забіў 1 гол. Трэнерскі штаб “Оршы” у асобах Юрыя Канаплёва і Васіля Дзятлава праглядае футбаліста, магчыма, ён стане гульцом “сіня-белых”, пра гэта стане вядома ў бліжэйшы час.
Пакуль каманда трэніруецца ў Лядовай арэне, ЖЖ фанатаў “Оршы” дэманструе фотаздымкі з трэнажорнай залы, у якой займаецца аршанская каманда.