З 29 лютага па 2 сакавіка ў Віцебску праходзіла першынство Віцебскай вобласці па валейболе сярод юнакоў 2000-2001 гг.н. аршанцам супрацьстаялі каманды Віцебска, Шуміліна, Наваполацка, Верхнядзвінска і Паставаў.
Каманда аршанскай СДзЮШАР № 2 стала сярэбраным прызёрам спаборніцтваў. У складзе каманды гулялі: Швядко Дзмітрый, Шушкевіч Сяргей, Пыл Цімафей, Васілёнак Назар, Берукоў Дзяніс, Залескі Кірыл, Шман Антон (усе - навучэнцы Смалянскай сярэдняй школы Аршанскага раёна); Клімянкоў Андрэй (СШ № 13).
Трэнеры-выкладчыкі каманды Тарасенка Віктар Анатольевіч і Лобчанка Наталля Уладзіміраўна.