Аршанскае “Сонейка” на пляцоўцы віцебскай СДзЮШАР №4 гуляла з мясцовай аднаіменнай камандай і перамагла 72:67 (15-21, 20-12, 13-23, 24-11). Сяргей Пермякоў і Уладзіслаў Тайнікоў набралі па 21 пункце.
СДзЮШАР № 2 прадказальна саступіў віцебскаму “Фонду” – аднаму з асноўных фаварытаў. “Фонд” перамог з падвоенай перавагай 118:54 (29-9, 32-17, 27-12, 30-16). 17 пунктаў у саставе аршанскіх юнакоў набраў Цімафей Кавалёў.