Валейбалісты "Узлёта" двойчы перагулялі пастаўскі "Атлант" у матчах дывізіёну Б чэмпіянату Беларусі. У суботу аршанцы выйгралі 3:0 (25:17, 25:20, 25:20) і па заканчэнні гульні былі ўзнагароджаныя малымі срэбранымі медалямі за 2-е месца ў дывізіёне Б. Фанаты "Узлёта" падрыхтавалі адмысловы банэр, каб павіншаваць родны клуб з 20-годдзем. Доўгі час клуб, заснаваны ў 1996 годзе, называўся Орша-БКІУ, а потым стаў "Узлётам".
Матч у нядзелю склаўся для "Узлёта" даволі лёгка. Упэўненыя 3:0 на табло і расклад па партыях 25:10, 25:14 і 25:14. Прапануем вам некалькі здымкаў з суботняга матчу, відэа гульні ў нядзелю будзе апублікавана на нашым сайце крыху пазней.