Напярэдадні аршанцы перамаглі ў двух матчах з пастаўскім "Атлантам" і на 2-м месцы скончылі дывізіён Б, былі ўзнагароджаныя так званымі малымі срэбранымі медалямі. Цяпер стартуе 1 раунд плэй-оф агульнага чэмпіянату Беларусі. Супернікам "Узлёта" стане віцебская каманда "Марка". Серыя ідзе да той пары, пакуль адна з каманд не атрымае другую перамогу. То бок мінімальная колькасць матчаў у серыі 2, максімальная 3.
Стартавы матч "Узлёт" - "Марка" пройдзе ў Оршы 9 сакавіка ў спартовым комплексе па вуліцы Якубоўскага, 77 і пачнецца а 18:00.