03:00

-0

8 м/с

974 гПа

06:00

-1

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

Орша, Спорт

Шаракова ў Лондане

09.03.2016 15:26

2936 праглядаў, 1 каментар

Таццяна Шаракова не ўзышла на п'едэстал чэмпіянату свету ў омніюме і заваявала толькі малую бронзу.

Аршанка Таццяна Шаракова прыняла ўдзел у чэмпіянаце свету па веласпорту на трэку, які адбыўся ў Лондане. Толькі ў індывідуальнай гонцы пераследу Шаракова здолела выйграць бронзавы медаль. А вось гонка па балах, якую Шаракова выйграла на чэмпіянаце свету 2011 года, на гэты раз не пайшла - толькі 19-е месца.

Такім чынам у омніюме, які аб'ядноўвае ўсе трэкавыя дысцыпліны, золата заваявала Лаура Трот. Прадстаўніца Вялікабрытаніі на родным трэку набрала 201 пункт, акрамя таго яна заваявала золата ў скрэтчы на 10 кіламетраў. Лары Бэртон з Францыі стала срэбраным прызёрам, набраўшы 183 пункты. Сара Хамэр са Злучаных Штатаў Амерыкі набрала на адзін пункт меней за францужанку і атрымала бронзавы медаль.

Таццяна Шаракова ў омніюме была толькі 15-й, яна набрала 73 пункты. Наступны чэмпіянат свету па веласпорце на трэку адбудзецца з 12 па 16 красавіка 2017 года ў Ганконгу.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Шаракова ў Лондане

Таццяна Шаракова не ўзышла на п'едэстал чэмпіянату свету ў омніюме і заваявала толькі малую бронзу.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение