У чэмпіянаце Беларусі па валейболе сярод мужчынскіх каманд надышла пара вырашальных гульняў. У 1-м раўндзе плэй-оф аршанскі "Узлёт" гуляе з віцебскім "Марка". Серыя доўжыцца да дзвюх перамог адной з каманд. У першай сустрэчы "Узлёт" прайграў з лікам 0:3 (20:25 20:25 21:25). У кожнай з партый перавага віцяблянаў адчувалася, нягледзячы на годны супраціў з боку аршанцаў. Другая гульня адбудзецца ў Віцебску, калі "Узлёт" прайграе яе, то выляціць з плэй-оф.
У іншых парах гуляюць: ЦАР (Жлобін) - МВК (Магілёў), АСДзЮШАР-Камунальнік (Гародня) - МАПІД (Менск), РДУАР (Менск) - Заходні Буг (Берасце). Сталічны "Будаўнік", "Легіён" з Абухава, БАТЭ-БДУ з Барысава і "Шахцёр" з Салігорска чакаюць сваіх супернікаў у 2-м раўндзе плэй-оф.