Адбыліся першыя ў сакавіку матчы Віцебскай абласной непрафесійнай баскетбольнай лігі. Аршанскі "Сяргееў В" у спартовым комплексе "Лакаматыў" прымаў СДзЮШАР 4-2 і дабіўся лёгкай перамогі з непрыстойным лікам 118:38 (28-7, 35-7, 35-12, 20-12). Адзін з лідараў каманды Яўген Дамброўскі набраў 34 пункты.
Таксама адбылося так званае "малое дэрбі" Оршы. "Сонейка" гуляла са СДзЮШАР №2. Спачатку гульня складвалася на карысць выхаванцаў дзіцяча- юнацкай школы, але затым "сонечныя" пераламілі ход паядынку. І ў выніку перамаглі 72:60 (9-16, 18-16, 25-15, 20-13). У "Сонейка" Сяргей Пермякоў зноў стаў самым выніковым у камандзе - 26 балаў. У суперніка Цімафей Кавалёў набраў 19 балаў.