12-га сакавіка аршанскі валейбольны клуб "Узлёт" правядзе ў Віцебску другі матч 1-га раўнду плэй-оф чэмпіянату Беларусі. У першай сустрэчы аршанцы саступілі 0:3, цяпер у Віцебску ім неабходна перамагчы "ВДТУ-Марка", каб атрымаць права на "залатую" партыю, у якой лік балаў вядзецца да 15. Калі ж "Марка" зноў выйграе матч, тады "залатой" партыі не спатрэбіцца, і віцябляне выйдуць у 1/4 фіналу, дзе супернікам пераможцы гэтай пары будзе барысаўскі БАТЭ-БДУ.
Гульня адбудзецца ў Віцебску ў Цэнтральным спартовым комплексе па вуліцы Люднікава, 12 і распачнецца а 13:00.