У 1-м раўндзе кваліфікацыі "Узлёт" гуляў супраць віцебскага "Марка-ВДТУ". У першай сустрэчы "Узлёт" саступіў 0:3. Дзеля працягу барацьбы за медалі чэмпіянату краіны аршанцам было неабходна перамагчы ў гасцявым матчы, які праходзіў у Віцебску ў ЦСК. Аднак "Марка" і там было мацней за нашу каманду. Другая перамога з лікам 3:0 (25:19, 25:17, 25:20), сумневаў у высокім класе "Марка" не ўзнікла, віцябляне прайшлі ў 1/4 фіналу, дзе сустрэнуцца з барысаўскім БАТЭ-БДУ.
Для "Узлёта" сезон скончаны, каманда заваявала малыя срэбраныя медалі за 2-ю пазіцыю ў дывізіёне Б.