Аршанцы 16-га сакавіка супрацьстаялі асноўнаму складу наваполацкага "Нафтана". На вялікі жаль, падапечныя Юрыя Канаплёва не здолелі на роўных згуляць з серадняком Вышэйшай лігі ні ў адным з таймаў. Ужо на 4-й хвіліне ў браму "Оршы" заляцеў першы мяч - вызначыўся Лясюк з перадачы Сучкова. Ужо на 9-й хвіліне Сучкоў з перадачы Зюлева падвоіў лік. На 21-й і 29-й хвілінах Лясюк забіў яшчэ, у выніку аформіў так званы "класічны хет-трык" - тры мячы за адзін тайм. А Тэвераў на 31-й хвіліне зрабіў лік у матчы здзеклівым - 5:0. Пяць прапушчаных мячоў за паўгадзіны гульні! Але і гэта было не ўсё.
У другой палове сустрэчы галоў доўга не было, але на 85-й хвіліне Шугункоў здолеў прабіць аршанскага брамніка. У выніку перамогу святкуе "Нафтан" з лікам 6:0, "Орша" стала даволі лёгкім спарынг-партнёрам для навапалачанаў.