У спартовым комплексе на вуліцы Якубоўскага, 77 з 18 па 20 сакавіка пройдзе міні-турнір, які размяркуе 9-12 месцы ў чэмпіянаце Беларусі па валейболе. У Оршу прыедуць магілёўскі МВК, пастаўскі "Атлант" і менская "Ваенная Акадэмія". Акрамя таго, удзел у турніры возьме і аршанскі "Узлёт".
Нагадаем, "Узлёт" атрымаў малыя срэбраныя медалі за 2-е месца ў рэгулярным чэмпіянаце дывізіёну Б. Але затым не здолеў выйсці ў чвэрцьфінал чэмпіянату, бо двойчы саступіў з лікам 0:3 віцебскаму "Марка". У выніку аршанцы пазмагаюцца толькі за 9-12 выніковыя месцы ў чэмпіянаце. Разам з МВК "Узлёт" з'яўляецца фаварытам турніру.
Расклад гульняў:
18 сакавіка, 18.00-20.00 (Атлант – Ваенная Акадэмія);
19 сакавіка, 16.00-18.00 (МВК – Атлант), 18.00-20.00 (Узлёт – Ваенная Акадэмія);
20 сакавіка, 11.00-13.00 (Ваенная Акадэмія – МВК), 13.00-15.00 (Узлёт – Атлант).