Памёр Барыс Ігнатавіч Літоўскі - адзін з трэнераў-заснавальнікаў дзіцяча-юнацкай спартовай школы № 1 у Оршы.
Барыс Ігнатавіч Літоўскі за пяцьдзесят гадоў працы падрыхтаваў дзесяткі кваліфікаваных майстроў лёгкай атлетыкі. Трэніраваў кідальнікаў, скакуноў, бар'ерыстаў, спрынтараў, шматборцаў. З яго імем звязаны поспехі многіх вядомых лёгкаатлетаў Беларусі - штурхальніка ядра, майстра спорту міжнароднага класу, прызёра Кубка СССР Аляксандра Барэйкі, чэмпіёна Беларусі Ігара Ісачэнкі, прызёра Усесаюзных моладзевых гульняў у бегу на 400м з бар'ерамі Наталлі Макулькінай, прызёра ўсесаюзнага кроса сярод моладзі Юрыя Маргая, а таксама пераможцаў і прызёраў рэспубліканскіх спаборніцтваў Аляксандра Гаеўскага, Валерыя Гелахава, Таццяны Сіманавай (Пякарскай), Леаніда Пякарскага, Валерыя Арлова, Аляксандра Воднева, Юрыя Мухіна, Мікалая Смыка і шмат іншых беларускіх спартсменаў і трэнераў.
Калектыў orsha.eu выказвае спачуванні родным і блізкім Барыса Ігнатавіча. Вечная памяць...