У Портлэндзе (Злучаныя Штаты Амерыкі) адбыўся чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы ў закрытых памяшканнях. У аршанкі Аліны Талай атрымалася лепей выступіць у папярэднім забегу, чым у фінале. У папярэднім забегу яна паказала лепшы вынік сезону на 60 метраў з бар'ерамі - 7,96 секунды. Аршанка саступіла толькі Браяне Ролінз з ЗША, якая прабегла за 7,82. Таксама разам з імі з гэтага ж забегу ў фінал кваліфікавалася Сэрыта Саламон з Вялікабрытаніі, 8,04 секунды.
У фінале Аліна пераадолела дыстанцыю за 8,00 секунды і заняла 6-е месца. Чэмпіёнкай стала Ніа Алі з ЗША - 7,81. Браяна Ролінз паказала час 7,82, а брытанка Ціфані Портэр замкнула тройку з паказчыкам 7,90 секунды. Усе яны будуць супернічаць з Алінай Талай цягам усяго сезону, у тым ліку і на Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра.
Вашай увазе - відэазапіс фінальнага забегу.