Футбольны клуб "Орша" працягвае падрыхтоўку да новага сезону. Падапечныя Юрыя Канаплёва правялі матч супраць бадай самага сур'ёзнага суперніка ў бліжэйшым чэмпіянаце 1-й лігі - "Гомеля". Пасля пройгрышу 0:6 ад "Нафтана" многія прыхільнікі "сіня-белых" чакалі, што і ў гульні з "Гомелем" любімая каманда таксама будзе беспаспяхова адбівацца ад наскокаў праціўніка. На шчасце, рэальнасць была больш прыемнай.
Пасля першага тайму "Орша" нават вяла ў ліку, забіўшы гол на 35-й хвіліне намаганнямі Уладзіслава Знака. На 68-й аршанцы прапусцілі мяч, гульня так і скончылася з лікам 1:1.
Варта адзначыць, што ў "Оршу" вярнуўся лепшы бамбардзір сезону-2014 у яе складзе Аляксандр Лужанкоў. Ува многім дзякуючы дакладным ударам Аляксандра "Орша" здолела падняцца з 2-й лігі ў 1-ю. На жаль, клуб расстаўся з нападнікам перад сезонам-2015, але цяпер Лужанкоў зноў у саставе.
Састаў "Оршы" ў матчы: Камінскі, Данілкоў, Лебедзеў, Вусачоў, Пракопчык, Суздальцаў (Грачыха), Зямко, Чарнуха, Знак, Мараў, Лужанкоў (Юрасаў).