Наш клуб атрымаў ліцэнзію на права выступу ў 1-й лізе чэмпіянату Беларусі па футболе. Таксама прыняты рашэнні аб выдачы ліцэнзій футбольным клубам "Баранавічы", "Смалявічы-СТІ", "Тарпеда" (Менск), "Прамень" (Каманда "Луч" Менск), "Слонім".
Пяці клубам адмоўлена ў выдачы ліцэнзій. Футбольным клубам "Дняпро", "Смаргонь" і "Хімік" - за парушэнне артыкула 53 Рэгламенту па ліцэнзаванню і кантролю дзейнасці клубаў. Праўда, як паказвае практыка ўсіх гадоў, Беларуская федэрацыя футбола ў рэшце рэшт ідзе на саступкі і выдае ліцэнзіі ў апошні момант, не зважаючы на ўсё яшчэ наяўныя недахопы.
Футбольныя клубы "Кобрын" і "Узда" не прадставілі дакументы, якія пацвярджаюць выкананне крытэраў ліцэнзавання, іх не будзе ні ў якіх лігах, фактычна гэтыя клубы спынілі сваё існаванне.
Па футбольных клубах "Гомель", "Ашмяны", "Ліда", "Гомельчыгункатранс" і РЦАР па футболе БДУ (каманда "Зорка-БДУ" Менск) камітэт прыме рашэнне ў панядзелак 28 сакавіка.