Гвінеец Соу Нуу быў бы прыкметным у аршанскай камандзе ў любым выпадку, бо ўпершыню сіня-белую футболку "Оршы" апрануў цемнаскуры гулец. Афрыканец палюбіўся аршанскім заўзятарам з першага ж матчу, калі ў стартавым матчы сезону-2015 выйшаў на замену і праз некалькі хвілін забіў гол і прынёс гаспадарам поля нічыю. Неўзабаве Буба забіў і ў сваю браму, здарылася гэтая недарэчнасць у гасцявым паядынку з "Лідай". Гвінейцу перашкодзілі стабільна загуляць за клуб хваробы. Аднак калі ён аднаўляўся ад усіх праблем і вяртаўся на поле, то часта радаваў прыхільнікаў сваёй гульнёй. Тым не менш, галоўны трэнер "Оршы" Юрый Канаплёў вырашыў, што на пазіцыю Соу Нуу ў паўабароне ў яго ёсць іншыя кандыдаты. Афрыканец сыходзіць з "Оршы".
Прыводзім відэазапіс гістарычнага голу Бубы ў браму "Смалявічаў". Падпісвайцеся на youtube-канал orsha.eu!