Магілёўскае "Дняпро" завяршае працу на вучэбна-трэніровачным зборы ў горадзе Горкі. "Орша" таксама рыхтуецца да новага сезону ў 1-й лізе чэмпіянату Беларусі, дзе "Дняпро" якраз будзе адным з супернікаў "сіня-белых". 2-га красавіка на Гарадскім стадыёне Горак магілёўцы і аршанцы памерацца сіламі.
У папярэднім матчы "Орша" згуляла ўнічыю з яшчэ адным будучым супернікам па 1-й лізе "Гомелем" 1:1. "Дняпроўцы" прайгралі матч менскаму "Дынама" 1:3.
У сезоне-2015 абодва асабістыя матчы "Оршы" і "Дняпра" прынеслі поспех камандзе з Магілёва, у Оршы яна перамагла 2:0, а ў сябе дома 2:1.
Паядынак 2-га красавіка на Гарадскім стадыёне Горак распачнецца а 12:00.