Сёлета планавалася, што ў 1-й лізе чэмпіянату Беларусі па футболе выступіць 16 каманд. Аднак праз фінансавыя цяжкасці шэраг калектываў не здолее заявіцца на турнір. Адпаведна, Беларуская федэрацыя футбола прыняла рашэнне зменшыць колькасць клубаў у 1-й лізе. У выніку ўтварылася цікавая сітуацыя, пры якой у Вышэйшай лізе выступае больш каманд (16), чым у 1-й (14).
Поўны спіс удзельнікаў: менскія "Зорка-БДУ", "Прамень", "Тарпеда", гомельскія "Гомель" і "Гомельчыгункатранс", а таксама "Орша", "Баранавічы", "Ліда", "Ашмяны", "Слонім", "Смалявічы-СТІ", "Смаргонь", магілёўскі "Дняпро" і светлагорскі "Хімік".
7-красавіка будзе пасяджэнне БФФ, на якім стане вядомым каляндар чэмпіянату ў 1-й лізе. Каманды згуляюць у два колы кожны з кожным дома і ў гасцях, 2 лепшыя каманды выйдуць у Вышэйшую лігу.