Скончыўся рэгулярны чэмпіянат Віцебскай абласной непрафесійнай баскетбольнай лігі. Параза "Сяргеева В" ад "Фонда" паўплывала на тое, што аршанцы вылецелі з тройкі лепшых і занялі па дадатковых паказчыках толькі 4-е месца. У 1/2 фіналу супернікам "Сяргеева В" будзе пераможца "рэгуляркі" клуб "БЛ Груп", першы матч плануецца правесці ўжо ў бліжэйшыя выходныя.
У другой пары сустрэнуцца "Трыумф" і "Фонд".
СДзЮШАР № 2 стаў 12-м, "Сонейка" паднялася на 9-ты радок, гэтым аршанскім калектывам трэба будзе гуляць у 1/4 фіналу ў так званым "другім дывізіёне". СДзЮШАР № 2 згуляе са СДзЮШАР № 4 Віцебска, а "Сонейка" пазмагаецца са "Скарпіёнам".