Першы ў гісторыі футбольнага клуба "Орша" цёмнаскуры футбаліст Нуу Соу з Гвінеі даў інтэрв'ю вядомаму спартоваму сайту offside.by. У ім афрыканец вельмі высока ацаніў падтрымку "Оршы".
Заўзятары ў Оршы вельмі актыўныя. На ўсіх гульнях, якія я праводзіў, трыбуны «Гарадскога» вельмі падтрымлівалі і матывавалі мяне і ўсю каманду. Што там казаць, ты адчуваеш патрабавальнасць і любоў заўзятараў яшчэ на перадматчавай размінцы. Можна знаходзіцца ў запасе і не выйсці на поле, але нават у такой сітуацыі ты будзеш поўны эмоцый. Я магу вам сказаць, падтрымка «Оршы» - гэта практычна ўзровень «Ліверпуля» (смяецца).
Акрамя таго, Нуу Соу распавёў пра ўзаемаадносіны з калектывам, пра трэнераў мінулых і цяперашніх, пра паходжанне сваёй мянушкі "Буба", пра тое, што яго здзівіла ў Беларусі. Таксама гвінеец узгадаў, як пачыналася яго футбольная кар'ера і як ён трапіў у "Оршу".