Каманда аршанскай СДзЮШАР прымае ўдзел у футбольным турніры "Веснавы Барысаў"-2016. Усе матчы праходзяць у Барысаве на штучным полі па вуліцы Ватуціна. 8 камандаў падзеленыя на 2 групы па чатыры калектывы ў кожнай. Аршанцы вызначаныя ў групу "А" з камандамі БАТЭ-2003 (Барысаў), "Унікум-1" (Барысаў), "Альтаір" (Масква, Расея). У квартэце "Б" выступяць барысаўскія ДзЮСШ-2, "Бярэзіна" і "Унікум-2", а таксама жодзінскі БелАЗ.
Фармат турніру не класічны - каманды складаюцца з 8 гульцоў (7 палявых + 1 брамнік) і гуляюць два таймы па 20 хвілін.