Электроннае выданне з Расеі "Фонд стратегической культуры" вырашыла "адукаваць" сваіх чытачоў і падрыхтавала "разгромны" артыкул пра Аршанскую бітву. Усе, хто збіраецца святкаваць вялікую перамогу ў важнай бітве, запісваюцца журналістам Уладзіславам Гулевічам у разрад тых, хто святкуе перамогу ў "малазаўважнай падзеі".
У духу расейскіх шавіністаў, артыкул апісвае "непадзельнасць двух братэрскіх народаў". Увесь матэрыял можна прачытаць тут.