Аршанцы стартуюць у сезоне гульней з самым, напэўна, складаным супернікам, які будзе ў іх у гэтым сезоне - "Гомелем". Галоўны трэнер "зялена-белых" Уладзімір Журавель не хавае таго, што ягоны клуб мае самыя высокія, іншымі словамі максімальныя задачы. "Орша" паспрабуе замацаваць свае пазіцыі ў першай лізе. У апошнім таварыскім матчы перад сезонам "сіня-белыя" прайгралі менскаму клубу "Прамень" з лікам 0:2.
Ужо ў матчы з "Оршай", верагодна, "Гомель" захоча прадэманстраваць заўзятарам свае жаданне перамагаць усіх і паўсюль. Нібы выбачаючыся за мінулагодні правал і вылет з Вышэйшай лігі, дырэкцыя стадыена "Цэнтральны" вырашыла зрабіць уваход на матч бясплатным.
Абслужаць сустрэчу Валерый Галомзік з Бабруйска (галоўны рэферы), яго памочнікамі будуць яшчэ адзін бабруйчанін Аляксандр Банцееў і Максім Дагокер з Асіповічаў. Запасны арбітр Вячаслаў Быкаў з Магілева.
Матч пройдзе на стадыене "Цэнтральны" ў Гомелі 17-га красавіка і пачнецца а 17-й гадзіне.