17-га красавіка футбольны клуб "Орша" пачынае новы сезон у 1-й лізе чэмпіянату краіны. Аршанцы згуляюць гасцявы матч супраць "Гомеля", які летась нечакана выляцеў з Вышэйшай лігі. Ці моцна змянілася "Орша" з мінулага сезону?
Так. Сіня-белыя змяніліся, прычым дастаткова сур'ёзна. Істотна зменены склад каманды, у ім ужо няма Уладзіслава Пагодзіна, Соу Нуу і некалькіх іншых футбалістаў. У каманды новы трэнер Юрый Канаплёў, які замяніў на сваёй пасадзе Аляксандра Ладзянога. Новы рулявы каманды запрасіў у "Оршу" шэраг новых футбалістаў, сярод якіх выразна вылучаюцца двое імёнаў: паўабаронца Сяргей Гігевіч, які выступаў за менскае "Дынама", а ў складзе "Мінска" заваёўваў Кубак Беларусі, а таксама нападнік Аляксей Хадневіч, які летась забіў 19 галоў за "Смалявічы" і стаў 2-м бамбардзірам 1-й лігі.
Дапамагаюць Юрыю Канаплёву працаваць з камандай Васіль Дзятлаў і Сяргей Чавідаеў, якія падчас гульнявой кар'еры гулялі ў тым ліку і за "Оршу".
За паўзу паміж чэмпіянатамі "Орша" правяла 7 таварыскіх матчаў: 1 перамога, 4 нічыі, 2 паразы. Вось спіс усіх гульняў:
Белшына-дубль ― Орша ― 0:0
Нафтан-дубль ― Орша ― 1:3
Нафтан ― Орша ― 6:0
Тарпеда-БелАЗ-дубль ― Орша ― 1:1
Гомель ― Орша ― 1:1
Дняпро ― Орша ― 1:1
Прамень ― Орша ― 2:0