Услед за першай ў гісторыі незалежных беларускіх чэмпіянатаў перамогай над "Лідай" футбалісты "Оршы" зламілі яшчэ адну непрыемную для сябе традыцыю. Яны ўпершыню здабылі пункты ў Слоніме, дагэтуль там "Орша" 4 разы прайгравала. На гэты раз зафіксаваная нічыя 0:0. Па гульні мацней былі слонімцы, асабліва ў другім тайме, калі брамнік "сіня-белых" Камінскі двойчы выратаваў "Оршу" ад голу, а ў адной з наступных атак гаспадары поля прабілі ў штангу. Зрэшты, аршанцы таксама мелі цудоўныя моманты для ўзяцця гаспадарскай брамы, аднак неаднаразова білі недакладна з вельмі выгодных пазіцый.
Відэаагляд матчу ўзяты з афіцыйнай суполкі "Слоніма" ў "Укантакце".
Пасля нічыйнага выніку са "Слонімам" "Орша" займае 5 радок турнірнай табліцы.