03:00

-1

2 м/с

979 гПа

06:00

-1

3 м/с

978 гПа

09:00

-1

5 м/с

979 гПа

12:00

-0

5 м/с

981 гПа

15:00

-0

5 м/с

982 гПа

Орша, Спорт

Праграма Таццяны Шараковай

04.08.2016 10:55

3130 праглядаў, 1 каментар

5-га жніўня ў Рыа-дэ-Жанэйра стартуюць ХХХІ Алімпійскія гульні, дзе выступіць і аршанка Таццяна Шаракова.

Трэкавая велагоншчыца Таццяна Шаракова на дадзены момант ужо не галоўны прэтэндэнт на залатыя ўзнагароды і ў цэлым не настолькі папулярная медыя-асоба, як Аліна Талай. Аднак мае велізарны досвед выступленняў на буйных стартах, у тым ліку на Алімпіядзе. Талай 27 год, Шараковай 31-га ліпеня споўнілася 32 - для велагоншчыцы яшчэ цудоўны ўзрост.

На Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра Таццяна Шаракова выступіць у омніюме - дысцыпліне велатрэку, якая ўключае ў сябе шэраг гонак, вынікі ў якіх падсумоўваюцца і вызначаюцца медалісты. Праграма шасці гонак стартуе ў 16:59 у панядзелак, 15-га жніўня са скрэтчу. А 22:30 па праграме гонка індывідуальнага пераследу, а 00:17 гонка на выбыванне.

Праграма омніюму працягнецца на наступны дзень, 16-га жніўня. Спачатку а 16:57 пройдзе круг з ходу, а 22:10 гіт з месца і, нарэшце, а 23:05 стартуе гонка па балах - апошняя, шостая дысцыпліна омніюму, пасля якой і будуць названыя чэмпіён і прызёры Алімпіяды.

Старонка Таццяны Шараковай на афіцыйным сайце Алімпійскіх гульняў

Праз наш сайт многія аршанцы перадаюць гарачыя вітанні зямлячцы, да пажаданняў здароўя і перамогі далучаецца і рэдакцыя orsha.eu. Наперад, Беларусь!!! Наперад, Таццяна!!!

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Праграма Таццяны Шараковай

5-га жніўня ў Рыа-дэ-Жанэйра стартуюць ХХХІ Алімпійскія гульні, дзе выступіць і аршанка Таццяна Шаракова.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение