Аршанцы рыхтуюцца да пачатку 2-га кола чэмпіянату Беларусі сярод каманд 1-й лігі. Акрамя трэніровак, запланаваны і матч. 7-га жніўня аршанцы згуляюць у Магілёве супраць аднаго з супернікаў па лізе — "Дняпра". Гульня адбудзецца на стадыёне СДзЮШАР № 7, пачатак сустрэчы аб 11:00. Пакуль не чутно ні пра якія кадравыя перамены ў саставе "сіня-белых", аднак верагодна, што Юрый Канаплёў выкарыстае новых гульцоў у сустрэчы, каб ацаніць іх баяздольнасць.
У першым коле чэмпіянату "Орша" ўжо сустракалася з "Дняпром", на сваім полі наш клуб саступіў 0:2.
Доўгі час вакол часу і нават горада правядзення матчу была нявызначанасць. Некаторыя крыніцы паведамлялі пра тое, што гульня адбудзецца а 14:30 на стадыёне “Лакаматыў” у Оршы.