Беларуская спрынтарка родам з Оршы Аліна Талай прыляцела ў Бразілію, дзе ў Рыа-дэ-Жанэйра прыме ўдзел у Алімпійскіх гульнях-2016. Аліна сфатаграфавалася на фоне алімпійскіх колцаў, якія сімвалізуюць адзінства планеты падчас спартовых змаганняў. У сваім фэйсбуку Талай напісала:
Как же не сфоткаться с кольцами? :) вот и началась Олимпиада в Рио. Следующие недели мы будем с замиранием сердца следить за выступлением лучших атлетов планеты и ,конечно же, болеть за наших.
So,Games has started! Hi from the Olympic village !
На старт Аліна выйдзе толькі на экватары Алімпіяды – у аўторак, 16-га жніўня. Кваліфікацыйныя забегі, якіх набягае пяць, пачынаюцца а 11:05, 11:11, 11:17, 11:23, 11:29.
17-га жніўня спрынтарак чакае дзень адпачынку, а ўжо 18-га а 20:45, 20:51 і 20:57 пройдуць паўфінальныя забегі. Урэшце, фінал, вырашальны забег, у які праб’юцца толькі 8 спартовак, пройдзе ў той жа дзень, у чацвер 18-га жніўня і пачнецца а 22:55. Верым, што ў фінале будзе і аршанка, якую расцэньваюць як адну з прэтэндэнтак на залаты медаль.