Гульня адбылася на стадыёне спартовай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву № 7 горада Магілёва. Абедзьве каманды знаходзіліся на зборах перад пачаткам другога кола чэмпіянату Беларусі ў 1-й лізе. І "Дняпро", і "Орша" гулялі крыху ў эксперыментальных саставах. Падчас гульні ішоў дождж.
На 26-й хвіліне Аляксандр Сазанкоў падаў з флангу, а Уладзімір Юрчанка ўдарам галавы адкрыў лік - 1:0 на карысць "Дняпра". На 41-й ужо Юрчанка асіставаў Сазанкову, навес аднаго форварда на другога адбыўся падчас розыгрышу штрафнога ўдару. А ў самым пачатку другога тайму, на 47-й хвіліне Раман Грыбоўскі давёў лік да разгромнага. "Дняпро" перамагае "Оршу" 3:0, і ў добрым настроі працягвае рыхтавацца да аднаўлення афіцыйных матчаў. "Орша", у сваю чаргу, правяла яшчэ адзін матч супраць сур'ёзнага суперніка, што сапраўды неабходна клубу.