Траса ў раёне ЦЭЦ у Навалукамлі традыцыйна прымае змаганні лепшых майстроў аўтакросу. На 5-м этапе чэмпіянату і першынства Беларусі некалькі аршанцаў трапілі ў прызёры. У класе Нацыянальны лепшым быў гоншчык Хамлюк з Менску, срэбра дасталося прадстаўніку Віцебска Грыгор'еву, а аршанец Папкоў заняў 3-ю пазіцыю. Нарэшце, у класе Д-2 этап у выйграў аршанец Альхіменка, а яшчэ адзін ураджэнец нашага горада Жданаў стаў другім. Замкнуў тройку на п'едэстале гоншчык з Віцебска Матвееў.
Віталь Жданаў набраў больш за ўсё балаў у класе Д-2 і стаў чэмпіёнам Беларусі ў дадзеным класе аўтамабіляў. Віншуем!
Чэмпіянат скончыўся, цяпер засталіся кубкавыя гонкі, якія адбудуцца ў Барысаве і Віцебску.