У Оршы нядаўна адкрыўся новы спартовы комплекс "Алімпіец", які будзе новым домам для "Вітэна", які за сваю гісторыю прадстаўляў Оршу, Навалукамль і Віцебск. Цяпер "чырвона-чорныя" вярнуліся ў Оршу, і цяпер зноў будуць прадстаўляць наш горад на міні-футбольнай арэне краіны.
У Менску адбылося лёсаванне календара чэмпіянату Беларусі, "Вітэн" правядзе першыя два туры якраз у Оршы. У першым туры супернікам аршанцаў стане "Дынама-БНТУ" з Менска, у другім туры ў наш горад прыедзе "Сталіца" - тая самая, якая ў гэтым сезоне будзе выступаць у футболках-вышыванках. Час пачатку гульняў будзе вызначаны пазней.